Ці вы памятаеце пра тое, што у сакавіку ў Пінску было яшчэ каля 5600 чалавек што не здалі свае адбіткі? Мы пісалі пра гэта. А зараз іншая навіна з поўдня Беларусі.

700 тысяч рублёў штрафу прысудзілі жыхару Пінска за адмову ад дактыласкапічнай рэгістрацыі.

Калі пінчук выказаў сумнеў у законнасці гэтай працэдуры, міліцыянты прапанавалі напісаць пісьмовую адмову. А потым выкарысталі яе ў якасці доказу непапарадкавання законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі. І далі справе ход.

Інфармуе: Еўрарадыё 13.05.2011 19:04